Зала павышанай камфортнасці на вакзале будзе каштаваць 20 тысяч за 3 гадзіны
Праз 6 дзён на вакзале адкрыецца зала павышанай камфортнасці - "Клуб СВ". У сэрвіс-цэнтры пасажыры змогуць паслухаць жывую музыку, выйсці ў Інтэрнэт і адпачыць ва ўтульнай абстаноўцы да прыбыцця цягніка. У цэнтры дзейнічае WI-FI, Інтэрнэт. Ёсць доступ і да праваднога Інтэрнэту. Наведаць залу абсалютна бясплатна змогуць ўладальнікі білетаў класа "СВ". У дадатак - задарма кубачак кавы ці гарбаты.
Любы ахвочы зможа затрымацца тут на тры гадзіны, заплаціўшы 20 тысяч рублёў. Кожная наступная гадзіна абыдзецца ў 7 тысяч.
Іміджавыя сэрвіс-цэнтры павінны з'явіцца на ўсіх абласных чыгуначных вакзалах, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Забыцца пра вакзальную мітусню ў наступным годзе можна будзе і на чацвёртым паверсе вакзала. Там адкрыецца інтэрактыўны музей чыгуначных дарог свету і зімні сад з невялікай канцэртнай залай.