Замест "кактэйлю Молатава" — "бандэраўскае смузі": доктар Камароўскі пра вайну

Доктар Яўген Камароўскі/ focus.ua
Доктар Яўген Камароўскі/ focus.ua

Знакаміты педыятр і тэлевядучы доктар Яўген Камароўскі кожны дзень выходзіць на сувязь з падпісчыкамі з роднага Харкава — ён не пакінуў Украіну нягледзячы на ​​тое, што гарады бамбяць расійскія войскі. Сёння ён распавёў, як выглядала раніца чацвёртага дня вайны:

"Ведаеце, як пачынаецца раніца ва Украіне? З таго, што мы абтэлефаноўваем усіх, каго не бачылі ноччу. З кім сувязі не было паміж бамбасховішчамі, лясамі, сутарэннямі. Пытаемся, жывыя, не? Калі доўга не бяруць трубку — б'емся ў істэрыцы. Толькі што супакойваў нявестку — яна размаўляла па тэлефоне са сваім родным дзедам з Бранска, ён расказваў, што трэба яшчэ крыху пацярпець, і нас "давызваляць"".

Доктар Камароўскі таксама распавёў, што "ў Харкаве гараць "тыгры" — машынкі такія, [на якіх] вызваліцелі рускай арміі прыехалі, яны гараць класна". А ўкраінцы, замест "кактэйлю Молатава" прыдумалі свой варыянт — "бандэраўскае смузі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.