Замест шаржаў на прэзідэнтаў мастакі на “Базары” малююць Рыбака (фота)
На вернісажы пад адкрытым небам, які традыцыйна ладзіцца падчас “Славянскага базару у Віцебску”, герой дня сёлета — Аляксандр Рыбак. Вясёлыя майстры шаржу нават кінулі маляваць карыкатуры на палітычных дзеячоў і прывабліваюць кліентаў партрэтамі нарвежскага беларуса.
Каб было зусім зразумела, што гэта менавіта Рыбак, малююць яго са скрыпачкай. А на адным з партрэтаў Аляксандр трымае у руцэ... канькі. Маладзенькая мастачка кажа, што спявак нясе іх... выкідваць. Бо ў мінулым годзе на Еўрабачанні вакол Білана катаўся на каньках Плюшчанка, а Рыбаку таго аказалася не патрэбна.
Другая мастачка скардзіцца — маўляў, хадзіў тут ўчора сам Рыбак, аўтографы раздаваў, хацела падысці, да пабаялася тавар кідаць. Вядома, для партрэтаў Аляксандар не пазіраваў, малявалі яго па памяці, па фотаздымках. Прадаваць Рыбака не згаджаюцца — няхай рэкламай паслужыць яшчэ колькі дзён.
А вось мастак з Мінску свайго каляровага Рыбака прадае аж за 300 тысяч! І гэта нягледзячы на тое, што не толькі спевака са скрыпачкай, але і Віцебск, на фоне якога той грае, маляваў па памяці. Таму Віцебск атрымаўся больш падобны на мінскае Траецкае прадмесце.