Замежнікі прапануюць ладзіць гастранамічныя туры ў Іванаўскі раён (фота)
Традыцыйны кулінарны фестываль “Мотальскія прысмакі” прайшоў у вёсцы Моталь Іванаўскага раёну. Яго наведвальнікам прапанавалі паспрабаваць традыцыйныя палескія стравы, выпіць сапраўданй самагонкі, купіць мясцовы хлеб і вяндліну, паесці юшку на беразе Ясельды. Сёлета на свята прыехалі госці з Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Швецыі, Даніі, Ізраілю і ЗША. Самабытная вёска, яе культура, стравы, побыт маталян — усё гэта вельмі зацікавіла замежнікаў. Некаторыя з іх ужо прапануюць ладзіць гастранамічныя туры ў Моталь.
Адзначу, што фестываль прайшоў ужо ў трэці раз. Сёлета ён атрымаў фінансавую і кансультатыўную падтрымку з боку сумеснага праекта ЕС/ПРААН "Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні". Дарэчы, Моталь — адна з найвялікшых вёсак у Беларусі. Яе насельніцтва складае 4,5 тысячы чалавек.
Фота — Еўрарадыё