Замежныя кампаніі заплацяць за скупленыя ў Байнэце гандлёвыя маркі мільёны

Пакуль вядомыя замежныя кампаніі збіраюцца прыйсці на беларускі рынак, у Байнэце скупленыя аднайменныя гандлёвыя маркі і адрасы. Паводле падлікаў "Ежедневника", для таго, каб з камфортам прапісацца ў даменнай зоне BY, замежным кампаніям давядзецца заплаціць некалькі мільёнаў долараў. Вярнуць сабе сеткавыя імёны яны могуць альбо праз суд, альбо праз здзелку з законным уладальнікам даменнага імя.

Праўда, у нашай краіне няма дакладнага закандаўства, якое б дазволіла ў судовым парадку вярнуць дамен законнаму ўладальніку. Паводле некаторых звестак, за апошнія два гады сусветныя брэнды зрабілі ўжо больш за 20 спробаў выкупіць свае імёны ў Байнэце.