Зарэмбюк патрабуе вярнуць падпіску на “Газету Слонімскую” і “Новы час”

Сябра Рады Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк накіраваў заяву генеральнаму дырэктару  РУП “Белпошта” з прапановай уключыць у падпісныя каталогі “Газету Слонімскую” і “Новы Час”. "Газета Слонімская" - адзінае на Гродзенскую вобласць незалежнае сацыяльна-палітычнае выданне", - падкрэслівае ў заяве Зарэмбюк. Ён заклікае не ствараць штучных перашкодаў на шляху выданняў да чытача.