Затрыманы адзін з сотні самых паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі
У Мінску затрымалі генеральнага дырэктара беларуска-брытанска-латвійскага акцыянернага таварыства “Торгоптима” Канстанціна Фалькоўскага. Ён уваходзіў у сотню самых паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў нашай краіны, а таксама два гады запар з’яўляўся лепшым прадпрымальнікам у сферы аказання паслуг. Камерцыйнай фірме Фалькоўскага належыць цэлая сетка гандлёвых рынкаў,
супермаркетаў і забаўляльных комплексаў, адзначае “Салідарнасць”.
Упраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі міліцыі Мінскай вобласці заяўляе, што Фалькоўскі падазраецца ў вымаганні хабару ад прадпрымальнікаў.
Тыя спрабавалі вярнуць заклад, унесены некалькі гадоў таму за гандлёвае месца на рынку сталічнага супермаркета “Максімус”.
Гендырэктар абяцаў вярнуць грошы, але патрабаваў 10% “адчэпнага”. Прадпрымальнікі плацілі яму ад 2 да 7 мільёнаў рублёў, паведамляе газета “Звязда”.