Затрыманы лекар, якога падазраюць у забойстве загадчыцы дзіцячага садка
Лекара адной з мінскіх бальніц затрымалі праваахоўнікі. 44-гадовага мужчыну падазраюць у забойстве загадчыцы дзіцячага садка. Як паведамляе агенцтва "Интерфакс-Запад", 40-гадовая жанчына была забітая нажом каля аднаго з дамоў па праспекце Ракасоўскага. Прычынай трагедыі стала сварка на глебе рэўнасці.