Затрыманы злачынца, які ўчыніў узброены напад на мінскую цырульню
У Мінску затрымалі злачынцу, які ў траўні здзейсніў узброены напад на адну са сталічных цырульняў. Узброены абрэзам паляўнічай стрэльбы, у чорнай масцы, мужчына ўварваўся
ў памяшканне, дзе знаходзіліся тры супрацоўніцы і адзін кліент.
Пагражаючы зброяй, ён загадаў усім легчы на падлогу.
Злачынца забраў усе грошы з касы, мабільныя тэлефоны, звязаў рукі пацярпелым і ўцёк. Яго шукалі 7 месяцаў. Падчас ператрусу ў яго кватэры знайшлі схему раёна і план той самай цырульні, паведамляе газета “Минский курьер”.