Затрыманыя актывісты апазіцыі могуць быць абвешчаныя “вязьнямі сумлення”

Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” сёння распаўсюдзіла заяву пра падзеі ў Мінску.  У заяве асуджаецца “гвалтоўны разгон мірнай дэманстрацыі” і затрыманне кандыдатаў на прэзідэнта ад апазіцыі.

Гэтыя падзеі “знішчылі кволыя прыкметы адкрытасці”, якія дэманстравалі беларускія ўлады напярэдадні выбараў, цытуе прэс-служба арганізацыі эксперта “Міжнароднай амністыі” па Беларусі Хізера Макгіла.

“Беларускія ўлады павінны вельмі ўважліва расследаваць усе факты непрапарцыйнага выкарыстання сілы міліцыяй, а таксама факты, якія прывялі да сілавых дзеянняў”, — гаворыцца ў заяве.