Затрымлівалі актывістку моладзевага руху, якая вярталася з “Басовішча"
Актывістку моладзевага руху з Гродна Хрысціну Марчук затрымлівалі на польска-беларускай мяжы. Аўтамабіль, у якім дзяўчына ехала дадому з “Басовішча”, пратрымалі на
мяжы тры гадзіны. Памежнікі забралі ў Марчук пашпарт і трымалі яе ў
службовым памяшканні.
Супрацоўнік мытні агледзеў асабістыя рэчы актывісткі, забраў дыск з фільмам пра польскую “Салідарнасць”, які пазней вярнуў. Таксама быў праведзены асабісты дагляд Хрысціны Марчук. Рэчаў, забароненых для перамяшчэння праз беларускую мяжу, у яе не знайшлі.
Прэс-служба Маладога фронту