Заяўка на правядзенне Дня волі будзе пададзеная сёння
Арганізатары мелі зрабіць гэта ў пятніцу, аднак не змаглі сабраць подпісы ўсіх заяўнікаў планаванай вулічнай акцыі
Мяркуецца, што 25 сакавіка ўдзельнікі акцыі збяруцца а 18.00 на пляцоўцы перад будынкам прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, дзе пройдзе паўгадзінны мітынг. Затым адбудзецца шэсце да сквера Янкі Купалы, перадае БелаПАН.