Зборная Беларусі па футболе 13 ці 14 лістапада згуляе з Саудаўскай Аравіяй

Зборная Беларусі па футболе правядзе таварыскі матч з Саудаўскай Аравіяй, перадае прэс-служба Федэрацыі футбола.
Гульня адбудзецца 13 ці 14 лістапада ў Дамаме. А 18 лістапада ў Падгорыцы беларусы сустрэнуцца з Чарнагорыяй.

Нагадаем, учора трэнер нашай зборнай Бернд Штанге назваў спіс 23 футбалістаў, якія згуляюць у двух таварыскіх матчах.

У цэлым зменаў у зборнай у параўнанні з мінулымі гульнямі не адбылося.

Адзначым, што ў складзе каманды па-ранейшаму дамінуюць футбалісты БАТЭ. Адразу шасцёра гульцоў барысаўскага клуба выкліканыя ў зборную: абаронцы Ігар Шытаў, Сяргей Сасноўскі, Максім Бардачоў і Аляксандр Юрэвіч, паўабаронца Сяргей Крывец і нападаючы Віталь Радзівонаў.