Зборная Беларусі пацярпела другую паразу на гандбольным Yellow Cup
Мужчынская зборная па гандболе ўдзельнічае ў традыцыйным турніры ў швейцарскім Вінтэртуры.
3 студзеня беларускія гандбалісты мінімальна саступілі зборнай Швейцарыі на турніры Yellow Cup — 25:26 (12:10). Гэта іх другая параза на спаборніцтвах у Вінтэртуры. Раней беларусы прайгралі зборнай Туніса з лікам 30:34.
4 студзеня нашы гандбалісты завершаць выступ на турніры матчам са Славакіяй, якая таксама атрымала дзве паразы.