Зборная Беларусі заваявала рэкордную колькасць "золата" на Універсіядзе

Рэкордам па колькасці заваяваных залатых медалёў завяршылася для Беларусі 25-я летняя Універсіяда, якая прайшла ў Сербіі. Чатыры залатых узнагароды — гэта найлепшае дасягненне айчынных спарстменаў за час выступленняў на студэнцкіх гульнях. А цяперашнія спаборніцтвы сталі дзевятымі для беларусаў у суверэннай гісторыі.
БЕЛТА нагадвае, што ў актыве беларускай каманды 11 медалёў і 12-е месца ў камандным заліку сярод 145 краін.

Дзве залатыя ўзнагароды прынеслі лёгкаатлеты: кідальнік молата Юрый Шаюноў і дзесяціборац Мікалай Шубянок, яшчэ два золата былі заваяваныя ў плаванні: рэкорд Універсіяды на 50 метраў вольным стылем устанавіла Аляксандра Герасіменя, а на 50 метраў батэрфляем перамогу з нацыянальным рэкордам атрымала Святлана Хахлова.