Здарэнне ў Гомелі на дзіцячай пляцоўцы ў Дзень незалежнасці (фота)

На адну з пляцовак спачатку выклікалі лекараў, а пасля — выратавальнікаў.


Як паведамляе прэс-служба МНС, з ровара зваліўся трохгадовы хлопчык, які на свяце гуляў з бацькамі. Пры падзенні палец правай рукі дзіцяці быў заціснуты ланцугом у ровары. Бацькі самастойна вызваліць яго не змаглі. Выратавальнікі перакусілі ланцуг з дапамогай спецінструмента, хлопчыку аказалі дапамогу.


Фота — mchs.gov.by