Здымачная група “Вяртання мушкецёраў” спаліла генуэзскую крэпасць

Падчас здымак мастацкай стужкі “Вяртанне мушкецёраў“, якія праходзяць у Крыме, расійская здымачная група падпаліла нацыянальную каштоўнасць – генуэзскую крэпасць Акерман, паведамляе Telegraf.

Былі пашкоджаны не толькі знешнія сцены крэпасці, але і ўнутраныя драўляныя канструкцыі. Прычым апошнія палалі некалькі дзён пасля заканчэння здымак.

Паведамляецца, што спецыялісты аформілі акт, дзе былі апісаныя пашкоджанні, якія нанесла помніку архітэктуры падчас працы расійская здымачная група. У дакуменце гаворыцца, што “пасля здымак на мурах засталіся чорныя плямы, а ўнутраныя драўляныя канструкцыі сцен, якія з’яўляюцца звязкай, гарэлі яшчэ некалькі дзён”.

Нагадаем, што чарговая серыя прыгодаў мушкецёраў выйдзе на экраны ў 2008 годзе. Яе бюджэт, па некаторых звестках, складае 5 мільёнаў долараў. Рэжысёрам праекта выступае Георгій Юнгвальд-Хількевіч.

Фота —  www.theatricalcombat.com