Здымкі Анжалікі Борыс невядомыя выкарысталі для парнаграфічных улётак
Непрыстойныя выявы старшыні непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс, зробленыя пры дапамозе фотамантажу, з’явіліся ў паштовых скрынках яе суседзяў.
Правакацыйныя ўлёткі атрымалі ўсе жыхары пад’езду, дзе жыве Борыс. Дарэчы, кодавы замок на ім не ўсталяваны. Суседзі Борыс звярнуліся ў міліцыю.
Тым часам на прэс-сакратара незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Ігара Банцара, кіраўніка Гродзенскай гарадской арганізацыі СПБ Мечыслава Яскевіча і сябра галоўнай рады СПБ Андрэя Пачобута складзены адміністрацыйныя пратаколы за актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 17 студзеня каля сядзібы афіцыйнага Саюза палякаў.
Актывісты арганізацыі лічаць, што ціск на іх узмоцніўся у сувязі з набліжэннем даты з’езду незарэгістраванага СПБ. Ён павінен прайсці ў Гродне 14-15 сакавіка. На ім будуць абмяркоўваць спосабы легалізацыі дзейнасці непрызнанага ўладамі СПБ.