Згубленага ў сібірскай тайзе беларуса шукаюць ужо 28 сутак (фота)

Дагэтуль выратавальнікі не могуць знайсці грамадзяніна Беларусі Аляксандра Шмідава. Ён знік у тайзе ў Курагінскім раёне Краснаярскага края яшчэ 11 жніўня, піша газета "Комсомольская правда". Нагадаем, Аляксандр ішоў з групай турыстаў па складаным таёжным маршруце. Гэта быў адмысловы від вандроўкі: экстрэмалы ішлі па адным, толькі ў вызначаны дзень і час сустракаючыся ва ўмоўленых кропках. На адну з такіх сустрэч Аляксандр не выйшаў. Парадокс, але пра страту таварыша ніхто так і не заявіў. Шукаць беларуса пачалі толькі тады, калі прыйшла трывожная тэлеграма ад яго сваякоў з Мінску.

Выратавальнікі паведамілі, што шукаюць зніклага з паветра, на верталёце, і яшчэ пяцёра чалавек прачэсваюць мясцовасць пешшу. У тайзе вельмі складана працаваць. Напрыклад, каб пачаць сплаў па рэчцы Другой Фомкінай выратавальнікам давялося прасякаць спуск да ракі праз непралазны буралом.



Фота — "Комсомольская правда"