Жахлівае здарэнне ў Мазыры: на рабочага зваліўся кантэйнер са шклом (фота)
Адбылося гэта раніцай 19 лістапада на тэрыторыі аднаго з прыватных вытворча-гандлёвых унітарных прадпрыемстваў.
Як паведамляе прэс-служба МНС, ішла разгрузка з грузавіка кантэйнераў са шклом, калі адзін з іх зваліўся. Кантэйнер, вага якога складае 1 тону, прыціснуў 22-гадовага рабочага, той памёр на месцы. Праводзіцца расследаванне прычын здарэння.




Фота — mchs.gov.by