Жахлівая аварыя ў Брэсце: Opel выштурхнулі пад Merсedes (фота, відэа)

Аварыя здарылася на мосце праз чыгунку за вуліцай Піянерскай. Малалітражка ехала па левай крайняй паласе. Са словаў відавочцаў, яе падрэзаў невядомы мікрааўтобус на замежных нумарах, які ехаў на вялікай хуткасці.

“Опель” вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся з “Мерсэдэсам”. У яго цалкам змяты капот. Пасажыр, што сядзеў побач з кіроўцам “Опеля”, загінуў на месцы. А абодва кіроўцы атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў лякарню.

Бус "Опель Вівера", які справакаваў аварыю, з’ехаў з месца здарэння, не спыняючыся. У Брэсце быў уведзены план “Перахоп”. Праз некалькі гадзінаў 44-гадовы кіроўца "Віверы" быў затрыманы.