Жанчыну асудзілі амаль на 4 тысячы гадоў, але яна можа выйсці на волю
Тэрарыстку Інэс дэль Рыё Прад з падпольнай арганізацыі баскаў ЭТА пакаралі такім фантастычным тэрмінам за 23 забойствы.
Аднак Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу прызнаў несапраўднай так званую "дактрыну Парат", у адпаведнасці з якой тэрарысты і іншыя асуджаныя на доўгі тэрмін не маглі датэрмінова выйсці з турмы ў Іспаніі.
Як паведамляе РІА "Новости", раней асуджаная на 3828 гадоў турмы былая ўдзельніца ЭТА Інэс дэль Рыё Прада падала зварот у Еўрапейскі суд па правах чалавека. Ён разгледзеў справу і прыйшоў да высновы, што дадзеная дактрына з'яўляецца неправамернай. А таксама, што іспанскім уладам трэба выпусціць яе на волю. Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Іспанію выплаціць жанчыне 30 тысяч еўра за маральную шкоду і 1,5 тысячы еўра ў якасці кампенсацыі судовых выдаткаў.
Такім чынам, на волю акрамя Інэс Прада можа выйсці 61 член тэрарыстычнай групоўкі ЭТА і яшчэ 14 злачынцаў, якія былі асуджаныя на доўгі тэрмін.
Фота — Fotolia