Жаночая зборная Беларусі па футболе прайграла першы матч чэмпіянату Еўропы

З буйнога паражэння ад Швейцарыі з лікам 1:4 стартавала зборная Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў, які ўпершыню праходзіць у нашай краіне. Гульня прайшла на гарадскім стадыёне Барысава. Усе чатыры мячы швейцаркі забілі ў першым тайме. У другім матчы групы "А" на мінскім стадыёне "Тарпеда" Нямеччына выйграла ў Францыі — 2:1.

16 ліпеня Беларусь згуляе з Францыяй, нагадвае БелаПАН.