Жыхар Баранавіччыны збіў міліцыянта з-за бутэлькі піва
Здарэнне адбылося ў адной з крамаў Баранавічаў. 26-гадовы хлопец падышоў да касіра з бутэлькай піва. Высветлілася, што грошай, каб расплаціцца за піва, у яго не было, і малады чалавек прапанаваў працаўніцы крамы ўзяць у якасці аплаты ягоны мабільны тэлефон, паведамляе "Intex-press". Прадавачка запатрабавала паставіць піва на месца і пакінуць краму, але хлопец раставацца з бутэлькай не жадаў. У сварку ўступіў яшчэ адзін мужчына, які запатрабаваў не затрымоўваць чаргу. Паміж імі завязалася бойка, і прадавачка выклікала міліцыю.
Міліцыянтам давялося ўжыць сілу, бо на словы ўдзельнікі бойкі не рэагавалі. А хлопец, якому не дасталося піва, нават кінуўся з кулакамі на супрацоўніка Дэпартамента аховы і стукнуў яго ў твар. На парушальнікаў давялося надзець кайданкі, а аднаму з іх - нават звязаць ногі.
На маладых людзей складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. А на таго, хто ўдарыў ахоўніка, пачалі крымінальную справу: яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.