Жыхар Гродна па чужой банкаўскай карцы атаварыўся на 3 мільёны рублёў

Жыхар Гродна скраў у адным з мясцовых начных клубаў банкаўскую картку і паспеў атаварыцца амаль на 3 мільёны рублёў, паведамляе канал СТВ. У крамах ён набываў дарагія тавары — напрыклад, мабільны тэлефон і плэер. Прадаўцы і касіры не праверылі, хто насамрэч з’яўляецца ўладальнікам карткі. Дарэчы, сапраўдная гаспадыня цэлых паўмесяца яе не блакавала. Злачынцу, які карыстаўся чужой карткай, нарэшце злавілі і асудзілі на тры гады калоніі строгага рэжыму. Паралельна яго будуць лекаваць ад алкагольнай залежнасці.