Жыхар Мазыра застаўся ў жывых, скочыўшы з акна дзявятага паверху
27-гадовага мужчыну даставілі ў Мазырскую гарадскую лякарню ўвечары 6 чэрвеня.
У яго дыягнаставалі закрытую траўму жывата і адкрытыя пераломы правай і левай галёнкі, паведамляе БелаПАН. Як выявілася, малады чалавек выскачыў з акна дзявятага паверху. Матывы ўчынку пакуль не вядомыя.
Дарэчы, 6 чэрвеня ў лякарню таксама з траўмамі трапіў 51-гадовы рабочы ТАА "Камконт". Траўмы мужчына атрымаў, калі нецвярозы скочыў з даху цэха свайго прадпрыемства. Што прымусіла рабочага скакаць з даху, таксама пакуль не вядома.
Фота — pyatnizza.com