Жыхар Віцебска пазбавіўся жытла з-за царкоўнай свечкі

Амаль цалкам выгарэла палова дома, дзе жыў 52-гадовы жыхар Віцебска, у выніку пажара, які здарыўся 19 студзеня.  Адзінокі гаспадар жытла - шчыры вернік, і з раніцы запаліў свечку перад абразамі, а сам пайшоў у госці.

Дарэчы, як паведамілі ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях, ён заўсёды быў выключна дбайным, і нават газ перакрываў, сыходзячы з дому. Ад свечкі загарэліся шпалеры, а потым полымя ахапіла ўвесь пакой. У выніку віцяблянін страціў маёмасці не менш як на 5 мільёнаў рублёў