Жыхара Віцебшчыны шукаюць за жорсткае двайное забойства (фота)
Жыхар Сенненскага раёна Віцебшчыны абвешчаны ў вышук. Як паведамляе БЕЛТА, яго падазраюць у жорсткім двайным забойстве. У вёсцы Гавяды Шклоўскага раёна ўначы 5 жніўня забойца пракраўся ў хату, дзе нанес мноства ўдараў нажом 17-гадовай дзяўчыне і яе 37-гадовай маці. Жанчына сканала на месцы, а дачка памерла пазней у лякарні. Акрамя таго, хлопец параніў 39-гадовага бацьку дзяўчыны. Не пацярпеў толькі 12-гадовы падлетак, які знаходзіўся тым часам дома.
У пракуратуры Магілёўскай вобласкі кажуць, што падазроны - 22-гадовы Юры Юрчын. Раней ён падтрымліваў адносіны з забітай дзяўчынай. Незадоўга да трагедыі маладыя людзі пасварыліся.
Асаблівыя прыкметы падазронага: на левай руцэ ад локця да кісці шнар ад парэзу, на правай руцэ ў раёне запясця таксама шнар, на правым плячы тату ў выглядзе змяі.