Жыхарка Іванаўскага раёна везла з Масквы цыгарэт і гарэлкі на 10000 долараў
11 тысяч пачак імпартных цыгарэт і 260 бутэлек расійскай гарэлкі “Балтыка” было канфіскавана некалькі гадзін таму ў Брэсце. На пасажырскім аўтобусе з Масквы гэты тавар везла 40-гадовая кабета, жыхарка вёскі Моталь Іванаўскага раёну. Затрыманне правялі супрацоўнікі аддзелу ўнутраных спраў Ленінскага раёна Брэста. Падрабязнасці даведаўся наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:
“Як паведаміў загадчык Ленінскага РАУС Брэста Юры Карпінчык, цыгарэты, якія месціліся ў 20 скрынках, і гарэлка не мелі беларускіх акцыз. Вядома, што напярэдадні затрымання праваахоўным органам стала вядома пра кантрабанду, таму аўтобус у Брэсце чакалі.
Незразумела, як такая колькасць тавара магла быць пагружана ў пасажырскі аўтобус, да таго ж кабета ехала ў ім не адна, і астатнія пасажыры мелі багаж – пакупкі з расійскай сталіцы”.
Ужо падлічана, што прыкладны кашт затрыманага тавара складае 10 тысяч долараў. На кабету складзеныя ажно два адміністратыўныя пратаколы: асобна за цыгарэты і гарэлку.
Згодна з заканадаўствам, ёй пагражае канфіскацыя тавару і буйны штраф. Канфіскаваны тавар хутчэй за ўсё будзе рэалізаваны ў гандлёвай сетцы горада.