Жыхару Баранавічаў, які збіў міліцыянта, пагражае да шасці год турмы

Да шасці год пазбаўлення волі пагражае 45-гадоваму жыхару Баранавічаў. Яго затрымалі ў нецвярозым стане за рулём аўтамабіля. Спачатку мужчына спрачаўся з ДАІшнікам, а потым некалькі раз ударыў таго. Інцыдэнт адбыўся ў час здзяйснення нецвярозым кіроўцам дарожна-транспартнага здарэння.