Жыхары Баранавічаў прымусілі начальніка гарадской міліцыі пакінуць пасаду

Кіраўнік Баранавіцкага гараддзелу міліцыі Юры Сняжко падаў рапарт пра перавод на іншае месца працы. Нагодай для гэтага стала.. сацыялагічнае апытанне гараджанаў, якое зладзілі самі органы ўнутраных справаў.  Высветлілася, што цалкам міліцыі давяраюць толькі 25,3% жыхароў Баранавічаў. Па міліцэйскіх звестках, гэта самы нізкі паказчык па Брэсцкай вобласці.

Цяпер баранавіцкімі міліцыянтамі кіруе часовы выканаўца абавязкаў начальніка гараддзела Вячаслаў Данкуць, пераведзены з абласнога цэнтра, паведамляе газета "Intex-press"