Жыхары беларускага памежжа змогуць ездзіць у суседнія краіны ЕС без віз
Жыхары памежных тэрыторый Беларусі змогуць ездзіць у суседнія краіны Еўрасаюза без віз. Гэта прадугледжваюць праекты міжурадавых дамоў нашай краіны з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Праўда, для падобных паездак беларусам давядзецца атрымліваць спецыяльны дазвол, інфармуе “Інтэрфакс”.
Па словах начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Гіро, дазвол будзе даваць жыхарам прыгранічных тэрыторый права на шматразовы ўезд, выезд і знаходжанне толькі на прыгранічнай тэрыторыі іншай краіны на працягу вызначанага ў дазволе тэрміна, але не больш, чым на 90 дзён цягам 6 месяцаў.
Прадстаўнік МЗС Беларусі падкрэсліў, што асобы, якія перасякуць мяжу на падставе дазволу, "не маюць права выехаць за межы прыгранічнай тэрыторыі нават пры наяўнасці візы ў пашпарце, паколькі перасякалі мяжу па дазволе.