Зінгерыс нагадаў у ПАСЕ пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

Еўракамісар па правах чалавека ЕС Томаc Хамарберг надаў недастатковую ўвагу "жахлівым парушэнням правоў чалавека ў Беларусі". З такой заявай выступіў сёння падчас пленарнага паседжання Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы кіраўнік літоўскай дэлегацыі Эмануэліс Зінгерыс. Гэтую пазіцыю ён давёў і да ведама кіраўніка Савета Еўропы Торбьерна Ягланда.

Нагадаем, Зінгерыс сёння быў абраны адным з віцэ-прэзідэнтаў ПАСЕ.