Злодзеі на таксоўцы спрабавалі абрабаваць краму каля віцебскай калоніі
Краму каля віцебскай калоніі агульнага рэжыму спрабавалі абрабаваць трое мужчынаў, якія прыехалі "на справу" на таксоўцы. Спадзяючыся, што ніхто не чакае такой нахабнасці ад злодзеяў, яны дзейнічалі адкрыта. Краму адчынілі ключамі, якія былі скрадзеныя, і пачалі шукаць гарэлку і закуску. Аднак святло не запальвалі, і гэта насцярожыла ахоўніка на вышцы калоніі. Былі выкліканыя міліцыянты, якія і затрымалі злодзеяў. Тыя спрабавалі вынесці тавару на суму каля 20 тысяч рублёў, інфармуе тэлеканал ОНТ.