Злотнікаў: Кыргызстан хутчэй за ўсё прымуць у Мытны саюз

Кыргызстан папрасіўся ў Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана. І хутчэй за ўсё яго туды прымуць, лічыць эканаміст Леанід Злотнікаў. Злотнікаў: "Даўно ўжо вядома, што Кыргызстан збіраецца далучыцца да Мытнага саюзу. Сэнс Мытнага саюзу, з пункту гледжання Расіі, - на постсавецкай прасторы аднавіць аднавіць адзіную эканамічную прастору. Мэта Мытнага саюзу - перарастанне ў эканамічны саюз, а другое - пашырэнне яго за кошт краін СНД".

Ад самага пачатку мэтай такога аб’яднання было аднаўленне эканамічнай прасторы былога Савецкага Саюза. Але многія краіны не хочуць туды ісці, бо Расія не можа стаць для іх донарам інвестыцый і сучасных тэхналогіяў. Напрыклад, Украіна адмовілася ад мытнага саюзу, бо эканамічная інтэграцыя з ЕС ёй больш патрэбна, кажа эканаміст.