Знайшлі 9-гадовую дзяўчынку, якая знікла ў Кобрынскім раёне (відэа)
Яна жывая, з ёй цяпер працуюць следчыя і псіхолагі, паведамляе Следчы камітэт.
Нагадаем, дзяўчынка знікла 15 сакавіка ў аграгарадку Стрыгава пад Кобрынам. У яе выкраданні падазравалі 28-гадовую знаёмую яе маці, якая была ў гасцях і знікла ў той жа дзень. Была распачатая крымінальная справа, вяліся актыўныя пошукі, якія сёння далі вынік.
Падрабязнасці таго, дзе і пры якіх абставінах знайшлі дзяўчынку, пакуль не паведамляюцца.

Фота — БЕЛТА