Зніжаная пошліна за рэгістрацыю палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў

Стаўкі дзяржаўнай пошліны за дзяржаўную рэгістрацыю палітычных партый, прафсаюзаў, грамадскіх аб'яднанняў і фондаў зніжаны ў Беларусі. Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў Міністэрстве юстыцыі, гэта звязана з уступленнем у дзеянне Асаблівай часткі Падатковага кодэксу. У прыватнасці, за рэгістрацыю палітычных партый, іх саюзаў (асацыяцый) стаўка зніжаная з 1 млн 750 тысяч рублёў да 700 тысяч (з 50 да 20 базавых велічынь). За рэгістрацыю міжнародных і рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў, рэспубліканскіх прафсаюзаў і іх асацыяцый цяпер давядзецца плаціць 350 тысяч рублёў заміж ранейшых 875 тысяч (10 базавых велічынь заміж 25). Рэгістрацыя мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і іх асацыяцый будзе каштаваць 175 тысяч заміж ранейшых 350 тысяч рублёў (5 базавых велічынь заміж 10).

Таксама з 1 студзеня 2010 года адменаня дзяржаўная пошліна за выдачу дазволаў на права вырабу пячатак палітычных партый, прафсаюзаў, грамадскіх аб'яднанняў і фондаў.