ЗША і ЕС выказалі сваё шкадаванне ў сувязі з завяршэннем мандату офісу АБСЕ

ЗША і ЕС выказалі сваё шкадаванне ў сувязі з завяршэннем мандату офісу АБСЕ ў Беларусі. Такую заяву падпісалі кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў ЗША і Еўрасаюза Хілары Клінтан і Кэтрын Эштан.

У заяве гаворыцца, што крытычная ацэнка выбараў у Беларусі місіяй АБСЕ сведчыць пра тое, што місія гэтай арганізацыі ў Беларусі — не завершаная, паведамляе "Наша Ніва".