ЗША спадзяюцца на выкананне Беларуссю “ядзерных дамоўленасцяў”

На брыфінгу ў Вашынгтоне памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Кроўлі выразіў спадзеў на тое, што падзеі, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі, не паўплываюць на дамоўленасць аб ліквідацыі запасаў высокаўзбагачанага ўрану. Кроўлі меў на ўвазе сумесную заяву, прынятую 1 снежня ў Астане дзяржсакратаром ЗША Хілары Кліентам і міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым. У ёй яны пацвердзілі прыхільнасць сваіх кранаў да справы ядзернай бяспекі і ядзернага нераспаўсюду.

Адзначыўшы важнасць выканання гэтай дамоўленасці для міжнароднай супольнасці, Кроўлі зноў заявіў, што “паляпшэнне ў нашых двухбаковых адносінах будзе магчымым толькі на аснове значнага паляпшэння ўрадавай палітыкі, якая ўплывае на дэмакратыю і правы чалавека”, перадае БелаПАН.