"Зялёны тэатр у Земфіры" названы лепшым музычным фільмам

Кінастужка "Зялёны тэатр у Земфіры" Рэнаты Літвінавай прызнаная лепшым музычным фільмам па версіі першай незалежнай музычнай прэміі "Сцяпны воўк", заснаванай музычным крытыкам Арцеміем Троіцкім. Цырымонія ўручэння прайшла ў Маскве. Літвінава выйшла на сцэну атрымоўваць прэмію і ў катэгорыі “Песня”. Яе нямы крык у кампазіцыі Земфіры "Тысяча гадоў" быў прызнаны лепшым.

Сама Земфіра стала пераможцам у катэгорыі "Канцэрт" (канцэрт у СК “Алімпійскі” 1 красавіка 2008 года) і "Дыск" ("Спасибо").

Лаўрэатам прэміі ў намінацыі "Сайт/Блог" стаў пецярбургскі гурт Theodore Bastard.

У намінацыі "Штосьці асаблівае" перамог дуэт Іллі Лагуценкі і Кача на ўручэнні прэмій часопіса "FUZZ" 5 красавіка 2007 года ў Пецярбургу. Тады музыкі выканалі кампазіцыю, у якой у сярод ненарматыўнай лексікі фігуравала імя прадзюсера Віктара Дробыша.

Лагуценка не змог прысутнічаць на цырымоніі, аднак даслаў Троіцкаму sms-паведамленне з падзякамі.

"Дзякуй. Спадзяюся ў наступным годзе прэмію ў намінацыі "Штосьці асаблівае" атрымае першы сольны рок-альбом Віктара Дробыша і выступ Кача на Еўрабачанні, - працытаваў Троіцкі словы Лагуценкі.

“Лепшай аўдыёкніжкай балю” прызнаная "Масква-Петушкі" у выкананні Сяргея Шнурава. Акрамя таго, гурт Ленінград быў заяўлены хэдлайнерам другога дня прэміі, аднак да Масквы музыкі не даехалі.

Лепшым відэа быў прызнаны ролік "Капітал" беларускага гурта "Ляпіс Трубецкой".

У намінацыі "Кніга пра музыку" лепшым быў прызнаны Алег Несцераў і Юбка. Прыз "Паэзія на музыку" дастаўся Дэльфіну, а "Замежны артыст" - датчанам Under Byen.

Таксама сталі вядомыя лаўрэаты прэміі "Дэбют” (гурт "Барто") і "Дызайн дыска" (гурт GULAG Tunes).

Прэмія "Сцяпны воўк", якая атрымала сваю назву ад аднайменнага рамана Германа Гесэ, заснаваная Арцеміем Троіцкім дзеля узнагароджвання артыстаў за музычную нефарматнасць. Прэмія "Сцяпны воўк" уручаецца ў 13 намінацыях.

Фота: http://else.rw.ru/showalljournal.php?tagid=15174