“Зялёныя калідоры” спачатку з’явяцца на асноўных пунктах пропуску на мяжы
У пунктах пропуску на беларускай мяжы будзе створаны “зялёны калідор” для грамадзян Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага памежнага ведамства Ігар Рачкоўскі. Начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка кажа, што цяпер прапрацоўваюцца тэхнічныя дэталі:
“Мы збіраемся такія калідоры ствараць. Спецыяльныя, асобна вылучаныя калідоры, для асобнай плыні грамадзян Беларусі і Расіі на выезд праз Беларусь. Вядома, пачнем з асноўных, тых, якія загружаныя максімальна”.
Такім чынам, спачатку “зялёныя калідоры” з’явяцца ў пунктах пропуску “Варшаўскі мост” альбо “Каменны лог”.
Аднак узнікае пытанне, ці варта ствараць асобную плынь для беларусаў і расіян, калі яны складаюць падаўляючую большасць тых, хто з’язджае за мяжу? Аляксандр Цішчанка кажа, што такой статыстыкай не валодае. Але перакананы, што і астатнія людзі не будуць пакрыўджаныя:
“Натуральна, меншыя чэргі, напэўна, будуць і для грамадзян трэціх краін”.