З'явяцца ўлёткі з тварамі тых, хто разганяе мірныя вулічныя акцыі
Кампанію па інфармаванні насельніцтва пра супрацоўнікаў сілавых структур, якія разганяюць мірныя вулічныя акцыі, распачынае Аб'яднаная грамадзянская партыя. Адпаведнае рашэнне прыняла палітрада АГП, адрэагаваўшы такім чынам на апошні разгон 16 верасня акцыі Салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Як паведаміў Еўрарадыё старшыня АГП Анатоль Лябедзька, у партыі ўжо ёсць досвед падобных акцыяў. Звычайна па месцы жыхарства прадстаўніка сілавой структуры раскідваецца ўлётка, у якой яго суседзяў інфармуюць пра асаблівасці працы спецназаўца.
Анатоль Лябедзька: "Для іх гэта будзе і стрэсавай сітуацыяй. Гэтыя людзі баяцца тэлекамер, тэлеаб'ектываў, яны не хочуць нідзе свяціцца, але разам з тым адчуваюць камфорт, не нясуць ніякай адказнасці".
Таксама ў пракуратуру будзе пададзены ліст з патрабаваннем арганізаваць расследаванне фактаў збіцця ўдзельнікаў вулічнай акцыі.