10 амбасадараў паўдзельнічалі ў другім этапе II Агульнанацыянальнай дыктоўкі
10 замежных дыпламатаў прынялі ўдзел у другім этапе II Агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове. Ён адбыўся 17 сакавіка. Сярод іх амбасадар Вялікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс, Венгрыі — Феранц Контра, Ізраіля — Эдуард Шапіра, Літвы — Эдмінас Багдонас, Польшчы — Генрык Літвін, Славакіі — Марыян Серватка, Украіны — Ігар Ліховы, Швецыі — Стэфан Эрыксан, а таксама часовыя павераныя ў справах ЗША Джонатан Мур і Чэхіі Іржы Карас.
Дыпламатам быў прапанаваны тэкст Уладзіміра Караткевіча "Родная мова". Дыктоўка адбывалася ў форме эстафеты: кожны яе ўдзельнік дыктаваў і пісаў па адным сказе.
Марыян Серватка назваў акцыю сімвалічнай падтрымкай беларускіх патрыётаў, якія разумеюць усю небяспеку страты народам сваёй роднай мовы.
Як адзначыў ініцыятар акцыі, філосаф Уладзімір Падгол, ідэя напісаць дыктоўку ў незвычайнай форме нарадзілася 3 сакавіка ў Брусэлі на сустрэчы беларускіх экспертаў з прадстаўнікамі структур Еўрасаюза.
БелаПАН