11 жніўня ў Беларусі ўводзіцца абмежаванне па ўвозе мясной прадукцыі
11 жніўня Беларусь уводзіць часовае абмежаванне ўвозу на тэрыторыю краіны мясной прадукцыі з усіх дзяржаў свету, у багажы і ў ручной паклажы. Абмежаванне ўводзіцца "ў сувязі са складанай эпізаатычнай сітуацыяй у шматлікіх краінах свету”. Хваробы, што закранулі сельскагаспадарчую жывёлу і птушку, маюць тэндэнцыю да хуткага распаўсюджвання. Гаворка ідзе пра яшчур, афрыканскую чума свінняў, птушыны грып, птушыную хваробу Ньюкасла і іншыя хваробы.
“Интерфакс”
“Интерфакс”