11:09 З 15 сакавіка ў Мінску адноўлены гандаль агароднінай і садвінай з латкоў
З 15 сакавіка ў Мінску адноўлены гандаль агароднінай і фруктамі з вулічных латкоў. Нагадаем, што з 2002 года, згодна з рашэннем Мінгарвыканкама, у зімовы перыяд (з 1 снежня па 1 сакавіка) дробнарознічны гандаль агароднінай і фруктамі на вуліцы забаронены. Як паведаміла начальнік аддзела нарыхтовак і арганізацыі рыначнага
гандлю Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама
Валянціна Іванцова, афіцыйна гандляваць на вуліцах агароднінай і
садавіной можна было ўжо з 1 сакавіка, але актыўны гандаль пачаўся з
15-га, паколькі прадпрымальнікі і фірмы атрымлівалі адпаведныя дазволы
ў адміністрацыях раёнаў.
У гэтым сезоне выдадзена 538 дазволаў на рэалізацыю гандлю агароднінай з вулічных латкоў. Больш за ўсё іх будзе ў Маскоўскім раёне - 131. Адміністрацыя Заводскага раёна ўжо трэці год запар такіх дазволаў наогул не выдае.