13-гадовая дзяўчынка з Бабруйска стала чэмпіёнкай Еўропы па шашках

13-гадовая жыхарка Бабруйска Вера Хвашчынская перамагла сярод дзяўчынак да 13 год на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па шашках-100.
Бабруйчанка ўдзельнічала ў чэмпіянаце Еўропы ўжо тройчы, а ў 2006-м і 2008-м гадах перамагала на Чэмпіянаце свету.

Вера пераможца і шматлікіх Рэспубліканскіх спартакіяд сярод школьнікаў і чэмпіянату Беларусі.