1322 чалавека памерлі ў Беларусі ад СНІДу, большасць з іх ужывалі наркотыкі
1322 выпадкі смерці ад СНІДу зафіксаваныя ў Беларусі, 72,5% памерлых ужывалі наркотыкі. Паводле звестак беларускіх медыкаў, на 1 траўня ў краіне зарэгістравана
крыху больш за 9 тысяч выпадкаў захворвання на СНІД. Толькі за першыя
чатыры месяцы 2008 года былі выяўленыя 349 хворых пацыентаў. Пераважная
большасць іх - маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.
Інтэрфакс
Інтэрфакс