25 тысяч пачкаў канфіскаваных цыгарэт знішчылі на палігоне ў Калядзічах
Мытнікі знішчылі на палігоне ў Калядзічах пад Мінскам 25 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт. Пад гусеніцы спецтэхнікі трапілі пераважна расійскія і ўкраінскія брэнды. Ёсць і айчынныя, але іх адсотак у незаконным абарачэнні традыцыйна невялікі, адзначае тэлеканал СТВ. Гара цыгарэт назапасілася ў Мытным камітэце за паўгода і складалася з сотняў дробных канфіскаваных партый. Асобна адправіць на экспертызу кожную такую партыю — занадта дорага. Знішчыць — прасцей і танней.
Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Пруднічэнка, цыгарэты, як правіла, ідуць транзітам з Расіі, Украіны ў краіны Балтыі і далей у Еўропу. Мара кожнага кантрабандыста — каб яго тавар трапіў у Вялікабрытанію, бо ў Беларусі адзін пачак цыгарэт каштуе прыкладна адзін долар, а там — да васьмі фунтаў стэрлінгаў.