32-гадовы мінчук здаў кватэру маці адразу 40 арандатарам (фота)
Мужчына змясціў аб'яву аб здачы аднапакаёўкі на вуліцы Шаранговіча ў інтэрнэце.
Кліентаў было вельмі шмат. У выніку, паказаўшы кватэру, мінчук браў аванс — ад 300 да 1500 долараў (у залежнасці ад тэрміну, на які "здавалася" кватэра). Кватэраздымшчыкам "гаспадар" кватэры пакідаў распіску, што сапраўды атрымаў грошы. Аднак праз некаторы час ён тлумачыў людзям, што мінулы арандатар ніяк не з'ездзе з кватэры. Неўзабаве тэлефон зламысніка аказваўся адключаным — старая сім-карта выкідвалася. Мінчук падключаў новую сім-карту і даваў чарговую аб'яву.
Неўзабаве ў міліцыю звярнуліся некалькі чалавек. У пачатку лютага аператыўнікі Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі мужчыну. Ужо вядома, што яго ахвярамі сталі каля 40 чалавек. Раней зламыснік быў асуджаны за крадзяжы з аўтамабіляў і выйшаў на волю паўтара года таму, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.
Фота — guvd.gov.by