35 беларускіх апазіцыянераў атрымалі позвы ў ваенкаматы ў красавіку
За красавік 35 апазіцыйных актывістаў у Мінску і рэгіёнах атрымалі позвы ў ваенкаматы. Такую статыстыку прыводзіць Інтэрнэт-выданне "Вulletinonline.org". Усіх іх папярэдзілі пра крымінальную адказнасць за ўхіленне ад вайсковай службы. Дарэчы, "ухілісты" зараз уносяцца ў базу асобаў, якім забаронены выезд за мяжу.
Звесткі пра агульную колькасць ухілістаў Міністэрства абароны не распаўсюджвае. Аднак, напрыклад, ад пачатку года толькі Маскоўскі райваенкамат Мінска перадаў у пракуратуру больш як 60 спраў. На 48 чалавек распачатыя крымінальныя справы, 24 з іх ужо атрымалі пакаранні – ад штрафу да арышту на 6 месяцаў.